У Івацэвіцкім раёне мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей ва ўласным доме — СК

14 жніўня, Позірк. П’яны мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей ва ўласным доме. Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці 25 траўня, аднак Следчы камітэт (СК) паведаміў пра гэта толькі 14 жніўня.
Паводле даных следства, у праваахоўныя органы паступіла паведамленне, што ў вёсцы Няхачава гарыць жылы дом. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, ліквідавалі пажар.
“Але на гэтым падзеі не скончыліся, — адзначае СК. — З летняй кухні былі чутныя крыкі аб дапамозе. Там знаходзіліся гаспадыня дома з двума дзецьмі. Як высветлілася, пакуль пажарныя змагаліся з агнём, яе муж спрабаваў падпаліць і гэты будынак, пагражаючы родным расправай. Работнікі МНС спынілі злачынныя дзеянні дэбашыра і ўтрымлівалі яго да прыезду следча-аператыўнай групы“.
“Падчас допыту абвінавачаны прызнаўся, што здзейсніў падпал, але не змог растлумачыць прычыну сваіх дзеянняў, спасылаючыся на алкагольнае ап’яненне“, — гаворыцца ў паведамленні. Пацярпелыя “распавялі, што раніцай абвінавачаны распіваў спіртное. Зладзіўшы скандал з жонкай, стаў пагражаць спаліць у доме ўсю сям’ю. Ён абліў бензінам і падпаліў канапу, з-за чаго памяшканне гасцінай ахапіла агнём. Пасля дарэмных спробаў патушыць полымя жанчына з дзецьмі выбеглі на вуліцу, а абвінавачаны наўздагон кінуў у бок старэйшай дзяўчынкі сельскагаспадарчыя вілы. Нагнаўшы іх на летняй кухні, жыхар Нехачава працягнуў пагражаць расправай”.
Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта прад’явіў 33-гадоваму мужчыну абвінавачванне па арт. 186 (пагроза забойствам) і ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне і знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса. Ён знаходзіцца пад вартай.
Санкцыі першага згаданага артыкула прадугледжваюць пакаранне “грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін“, другога — “абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

