У таварным вагоне на польскай мяжы канфіскавана 4 тыс. пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт
14 жніўня, Позірк. Аб выяўленні 4 тыс. пачкаў конрабандных беларускіх цыгарэт паведаміла прэс-служба Памежнай службы Польшчы.
Нелегальны груз быў схаваны ў таварным вагоне пад вуглём. Ён быў знойдзены і канфіскаваны падчас сумеснай праверкі памежнікаў і мытнікаў цягніка Брэст — Кабланы ў чыгуначным пункце пропуску Цярэспаль. Гэта адзіны дзеючы на польска-беларускай мяжы чыгуначны пагранпераход.
Паводле інфармацыі пагранведамства, на пачках меліся беларускія акцызныя маркі. Арыентоўны рынкавы кошт кантрабанды каля 70 тыс. злотых (больш за 16,2 тыс. еўра).
Падчас паверкі машыністы дачыненне да кантрабанды адмаўлялі. Цыгарэты будуць знішчаныя ў выпадку рашэння суда іх канфіскаваць.
6 жніўня паведамлялася аб выяўленні больш за 91 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі ўнутры скрынак з цябуляй на польскім пункце мытнага кантролю ў Будзіске (мяжа Польшчы з Літвой). Кантрабанда была ацэненая больш чым у 1,5 млн злотых (каля 350 тыс. еўра).
30 ліпеня ў Малашэвічах (чыгуначны тэрмінал ля мяжы з Беларуссю) была спыненая кантрабанда цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі на 1,4 млн злотых (каля 325 тыс. еўра).
25 ліпеня супрацоўнікі Мазавецкай мытна-падатковай службы пры даглядзе трох грузавікоў, якія рухаліся ў Польшчу з Расіі праз Латвію і Літву, выявілі на дне кардонных скрынак з цыбуляй і буракамі блізу 5 млн беларускіх цыгарэт без акцызных марак.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



