Пяты месяц запар запавольваецца рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва

15 жніўня, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — чэрвені 2025 года выраслі на 10,2% да таго ж перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 66,1% (месяцам раней — 66%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя трансферты насельніцтву) — 22,2% (доля не змянілася), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,3% (не змянілася), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4% (4,5%).
У студзені рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%. Такім чынам, пяты месяц назіраецца запаволенне гэтага працэсу.
Па выніках 2024 года названыя даходы павялічыліся на 9,7%, 2023-га — на 6,3%, 2022-га — на 3,6%.
Раней “Позірк” паведамляў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені 2025 года склаў 2.717,8 рубля — на 65,5 рубля больш (+2,5%), чым у траўні (2.652,3).
У снежні 2024-га ён складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва маюць вырасці на 4%.

- ЭканомікаУ студзені — ліпені сельгасвытворчасць знізілася на 12,7% у гадавым вымярэнні, за той жа леташні перыяд назіраўся значны рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павялічылася ў 2,4 раза ў параўнанні з першай паловай 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі на 5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка1 верасня павышаюцца пенсіі і базавая стаўкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+