У камунікацыі з амерыканскім бокам абазначаем, што пасля вызвалення палітвязні павінны самі выбіраць месца жыхарства — Вячорка
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 16 жніўня 2025 года ў 09:55
16 жніўня, Позірк. Пасля вызвалення палітвязні павінны мець вольны выбар месца жыхарства, заявіў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, адказваючы на пытанне, ці лічыць яе офіс верагодным, што зняволеных, як гэта было ў чэрвені пасля візіту прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага, вывезуць за мяжу.
“Лукашэнка хацеў бы, каб усе беларусы выехалі, усіх выкінуць за мяжу. Яму патрэбныя толькі лаяльныя, “правільныя” беларусы. Але прымусовае выгнанне — гэта не вызваленне, а высылка. Таму людзі павінны мець выбар, мець магчымасць застацца на радзіме”, — падкрэсліў Вячорка.
“Таму мы гэта абазначаем у камунікацыі з амерыканскім бокам, — адзначыў галоўны дарадца дэмлідара. — І, канешне, такое патрабуе згоды Літвы і іншых краін, каб такую колькасць прыняць. Таму калі вызваляць — то вызваляць без абмежаванняў”.
Падобныя думкі пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Аляксандрам Лукашэнкам, якія абмеркавалі магчымае вызваленне 1.300 зняволеных, выказала прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Зазулінская, каментар якой распаўсюдзіла прэс-служба АПК: “Навіна аб магчымым выхадзе яшчэ 1.300 палітвязняў — гэта важная нагода ўжо сёння задумацца пра заўтра. Мы ўсе хацелі б, каб гэтыя людзі змаглі выйсці на волю і мелі сапраўдны выбар — застацца ў Беларусі ці пакінуць краіну выключна па ўласным рашэнні, а не праз прымусовую дэпартацыю“.
“Пры любым развіцці падзей” дэмсілы за мяжой “павінны быць гатовыя прыняць любую колькасць беларусаў, нават калі гэта будзе 1.300 чалавек адначасова”, лічыць Зазулінская.
“Заклікаем беларусаў за мяжой ужо цяпер рыхтавацца да такога сцэнару і аб’ядноўвацца, каб сустрэць гэтых людзей і падтрымаць іх“, — падкрэсліла яна, дадаўшы, што сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітычным зняволеным будзе недастаткова.
Святлана Ціханоўская заявіла, што вызваленыя палітвязні “павінны мець магчымасць застацца ў Беларусі, калі захочуць, а тыя, хто выехаў пад пагрозай рэпрэсій, павінны мець магчымасць бяспечна вярнуцца“.
Офіс Ціханоўскай правёў кансультацыі з Дзярждэпартаментам ЗША і Белым домам наконт вызвалення палітвязняў адразу пасля размовы Трампа і Лукашэнкі. “Зараз мяч на баку Мінска. Верым, што хутка будуць добрыя навіны. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым скончыцца Аляска (перамовы Трампа з Уладзімірам Пуціным там 15 жніўня. — “Позірк”.)”, — заявіў журналістам Франак Вячорка.
31 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў Лукашэнка заявіў: “Калі мы кагосьці вызваляем, умова адна, хто б мяне пра гэта ні прасіў (у асноўным амерыканцы): хочаце — калі ласка, забірайце, вывазіце”.
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка