Мінск 14:58

Каардынацыйная рада ініцыявала сустрэчу з Ціханоўскай для абмеркавання далейшай стратэгіі дэмсіл

Крыніца: КР

18 жніўня, Позірк. Аб рашэнні ініцыяваць сустрэчу з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланай Ціханоўскай паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады (КР).

Адзначаецца, што сустрэча неабходная “для абмеркавання стратэгічных планаў дэмакратычных сіл на 2025–2026 гады”.

Спікеру КР Арцёму Брухану “даручана запрасіць Святлану Ціханоўскую, узгадніць тэрміны, фармат і тэмы сустрэчы”, гаворыцца ў паведамленні.

З ініцыятывай выступіла фракцыя КР “Еўрапейскі выбар”, прапанова была падтрыманая 39 галасамі з 42.

7–8 жніўня ў Варшаве прайшлі слуханні КР аб дзейнасці АПК.

IV канферэнцыі дэмсіл “Новая Беларусь” прайшла ў Варшаве 9–10 жніўня. Па выніках канферэнцыі быў прыняты шэраг кадравых рашэнняў.

Фракцыя “Беларусы” (ранейшая назва — “Блок Пракоп’ева — Ягорава”) раней прапаноўвала Ціханоўскай даць справаздачу перад КР аб дзейнасці АПК.

Падзяліцца: