Мінск 13:43

Колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр павялічылася за год на 11,3%

Фота: pixabay.com

19 жніўня, Позірк. У студзені — ліпені 2025 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 22,6 тыс. новых кватэр — на 11,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (20,3 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У эксплуатацыю ўведзена 2 млн 101,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (+10,2%; 1 млн 906,6 тыс.).

Для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоў у першым паўгоддзі пабудавана 644,2 тыс. кв. м жылля (+1,2%; 636,7 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 402,3 тыс. (-2,4%; 412,2 тыс.).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 792,8 тыс. кв. м жылля (+17,5%; 674,5 тыс.).

У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн кв. м жылля, вынікае з задання ўрада.

Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1.325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваныя ў гарадах-спадарожніках).

Далей ідуць: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.

У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%). Паводле звестак Белстата, за студзень — снежань было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс. 544 кв. м (99,8% ад плана).

У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв. м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), 2022-м — 4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).

Падзяліцца: