У аэрапорце Вільнюса затрыманыя кантрабандныя беларускія цыгарэты на 2,5 млн еўра — груз прыбыў з ААЭ і Турцыі

20 жніўня, Позірк. Аб выяўленні ў аэрапорце Вільнюса дзвюх партый кантрабандных беларускіх цыгарэт паведаміла прэс-служба Мытнай службы Літвы.
Грузы прыбылі 4 і 7 жніўня з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Турцыі. “Пры праверцы каробак, у якіх, як меркавалася, знаходзіліся паветраныя фільтры, прызначаныя для адной з вільнюскіх кампаній, мытнікі выявілі цыгарэты”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Пры выкрыцці скрынак з задэклараваным таварам высветлілася, што”большая частка з іх была запоўненая цыгарэтамі M1 Super Slims”.
Паводле папярэдніх даных, канфіскавана 522 тыс. пачкаў цыгарэт без акцызных марак. Кошт кантрабанды, паводле папярэдніх падлікаў, складае каля 2,5 млн еўра. Праводзяцца дасудовыя расследаванні.
Паводле інфармацыі мытнай службы, гэта ўжо другая буйная партыя кантрабандных цыгарэт з ААЭ, затрыманая ў Літве сёлета.
1 сакавіка недалёка ад Каўнаса ў ходзе праверкі вялікагрузнага аўтамабіля было выяўлена больш за 500 тыс. пачкаў нелегальных цыгарэт (коштам 2,3 млн еўра). Цыгарэты былі замаскіраваныя пад груз папяровых ручнікоў, нібыта прызначаны для перавозкі ў Заходнюю Еўропу.
Мытная службы Літвы раней паведамляла, што ў першым паўгоддзі 41% кантрабандных цыгарэт, якія ўвозяцца, перахоплена на мяжы з Беларуссю, у той час як за аналагічны перыяд 2024-га гэты паказчык складаў 49%.
Улады краіны зрабілі справаздачу, што за першую палову 2025 года ў Літве затрымана і канфіскавана больш за 805 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры.
У 2024 годзе і першай палове 2025-га было пачата 20 дасудовых расследаванняў па фактах перавозкі кантрабанды пры дапамозе метэазондаў або дронаў.
“Агулам 34 асобам выстаўленыя абвінавачванні ў рамках дасудовага расследавання такога кшталту. Яшчэ адным значным вынікам гэтага года сталі дзесяць крымінальных спраў, якія цяпер разглядаюцца ці ўжо разгледжаныя ў судах“, — адзначаў партал навінаў Delfi са спасылкай на літоўскую пракуратуру.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка