Чэргі на ўезд у Польшчу зменшыліся, але значна павялічыліся ў Літву і Латвію

22 жніўня, Позірк. Уезду ў Еўрасаюз на 8:00 22 жніўня чакала 5.405 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў, вынікае са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК).
Самы загружаны кірунак — Польшча. На 8:00 у пункце пропуску Брэст (з польскага боку Цярэспаль) было 4.680 легкавых аўтамабіляў (4.660 у гэты ж час суткамі раней). Больш за ўсё аўтамабіляў — 4.770 — сабралася тут у 2:00 20 жніўня.
На 8:00 у чарзе на ўезд у Польшчу знаходзілася 100 аўтобусаў (114 было суткамі раней, па 140 было зафіксавана ў 8:00 19 і 20 жніўня). Рэкордная колькасць аўтобусаў — 157 — была ў 12 гадзін 19 жніўня.
Істотна павялічыліся чэргі на ўезд у суседнія краіны Балтыі. У пункце пропуску Грыгароўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) сабралася 115 легкавых аўтамабіляў (учора на 8:00 было 15), у Беняконях (з літоўскага боку Шальчынінкай) — 360 (170), у Каменным Логу (Мядзінінкай) — 250 (370). Чэргаў аўтобусаў у гэтым кірунку ва ўказаны час не было.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам звестак ДПК, чарга ў Польшчу пачала хутка павялічвацца 15 жніўня. Калі на пачатак сутак яна складала 48 аўтобусаў, то на канец — 95 (максімум у той дзень — 110).
У параўнанні з чэргамі тыднёвай даўнасці (на 8 раніцы 15 жніўня) колькасць аўтобусаў у пункце пропуску Брэст павялічылася ў 1,3 раза (было 72), легкавога аўтатранспарту — у 1,3 раза (3.570).
Год таму ў чарзе было роўна столькі ж аўтобусаў — 100 і ў 9,7 раза менш аўтамабіляў (480).
Раней Дзяржпагранкамітэт заяўляў, што “закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, аказаліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”.
Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжанне мяжы неабходнасцю больш дбайных праверак.
Брэст — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–21 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі няма адрозненняў у зарплаце ў залежнасці ад полу работніка, сцвярджае Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаПадчас перапісу насельніцтва-2029 Белстат плануе выкарыстоўваць штучны інтэлект (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка