Мінск 20:35

У спіс “экстрэмістаў” дададзены 42 чалавекі

Крыніца: soyuz.by

22 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 42 чалавекі. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце ведамства, 5.663 пазіцыі.

Сярод уключаных у спіс — Валерый Іванін, які адбывае пакаранне. Яго імя і прозвішча супадаюць з данымі палітвязня Іваніна. Аднак, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, мужчына затрыманы 17 сакавіка, абвінавачваецца паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. У спісе МУС насупраць Іваніна ўказаныя арт. 368 і ч.1. арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК.

Таксама ў пералік “экстрэмістаў” уключаныя адбываючыя пакаранне (тэрміны невядомыя) Марыя Барысенка (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342 КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Вячаслаў Бераставы (ч. 1 арт. 342 КК), Дзмітрый Малахаў (ч. 1 арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і Вольга Мікалаева (ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Насупраць прозвішчаў астатніх 37 чалавек, уключаных у спіс, стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”. Як правіла, гэта азначае прызначэнне пакарання, не звязанага з абмежаваннем або пазбаўленнем волі.

Дзяніс Саць асуджаны паводле ч. 1 арт. 130 КК і ч. 1 арт. 368, Сяргей Навасельскі — паводле ч. 2 і ч. 4 арт. 3614, Валянцін Клебановіч і Руслан Астаповіч — паводле ч. 1 арт. 3614, Наталля Ішмукова — паводле ч. 1 арт. 368.

Усе астатнія асуджаныя паводле арт. 342 КК: Аліса Нічыпар, Інга Беланава, Павел Базан, Іван Зінчанка, Кім Бадытчык, Аляксандр Гарцуеў, Дзмітрый Саковіч, Анжаліка Эке, Канстанцін Кавалёў, Андрэй Буяльскі, Уладзіслаў Рудакоўскі, Беата Шчуцкая, Аляксандр Рамановіч, Андрэй Ігісінаў, Алеся Крэпская, Ігар Фогелеў, Жанна Максімава, Анастасія Сахань, Віталь Іваноў, Кірыл Акуліч, Аляксандр Раковіч, Руслан Гарматны, Антон Храмеля, Мікіта Кірыловіч, Міхаіл Стоцік, Анатоль Янцэвіч, Таццяна Кліманская-Кучыц, Алена Кліманская, Яна Шаламіцкая, Дзмітрый Шакаліда, Ягор Цюшкевіч, Дзмітрый Сянкевіч.

Уключэнне асуджаных у спіс “экстрэмістаў” — адзін з механізмаў масавых палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.

Падзяліцца: