Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзесяць чалавек

22 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ дзесяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай цэнтрам “Вясна”.
Палітвязнямі прызнаныя Максім Грытчанка, Таццяна Палубок, Ігар Хіневіч, Вольга Аляшкевіч, Уладзімір Дзенісенка, Ігар Нагорны, Дзяніс Васільеў, Сяргей Сікорскі, Аляксей Мацукевіч, Ганна Шпак.
Адзначаецца, што гэтыя грамадзяне “ўзятыя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з прызнаннем пратэстных ініцыятыў “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.
Праваабаронцы запатрабавалі вызваліць гэтых людзей, а таксама ўсіх палітычных зняволеных. Таксама аўтары заявы заклікалі ўлады “спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю.
На дадзены момант праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.197 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



