Мінск 19:14

Ціханоўская заклікала спыніць здзек з жанчын-палітвязняў

Ілюстрацыя: Hasan Almasi / unsplash.com

23 жніўня, Позірк. Спыніць здзек з жанчын-палітвязняў заклікала Святлана Ціханоўская.

“У Беларусі прынамсі 178 жанчын знаходзяцца ў турмах як палітвязні. Яны сутыкаюцца з прыніжэннямі, адмовай у медыцынскай дапамозе і пагрозамі страціць дзяцей. Гэтая жорсткасць павінна спыніцца. Ніводная жанчына не павінна падвяргацца гвалту за “злачынства“ — імкненне да свабоды“, — напісала дэмакратычны лідар ў сацсетцы “Х“ (былы “Твітар“).

18 жніўня “Прававая ініцыятыва “пры падтрымцы праваабарончага цэнтра “Вясна” і іншых арганізацый накіравала зварот у Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (CEDAW) з патрабаваннем пачаць расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да жанчын у зняволенні ў Беларусі. Падкрэсліваецца, што гаворка ідзе не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сістэму рэпрэсій, у якой гендарна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжанне сталі нормай, асабліва ў дачыненні да жанчын-палітвязняў.

Падзяліцца: