Мінск 13:51

За суткі на пажарах загінула шэсць чалавек (абноўлена)

Крыніца: pixabay.com

25 жніўня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 24 жніўня да 6:00 25 жніўня) ад агню загінула шэсць чалавек, паведамляе ў аператыўнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тры чалавекі загінулі ў Віцебскай вобласці, два — у Гомельскай, адзін — у Мінскай.

Падрабязнасці ведамства пакуль не паведамляе.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 4.397 пажараў (годам раней — 3.841; +14,5%), на якіх паводле афіцыйных даных загінула 362 чалавекі (321; +12,8%).

“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Апошні падобны прыклад быў зафіксаваны 23 жніўня, калі ведамства паведаміла аб чатырох загінулых за суткі і 355 — з пачатку года, хоць напярэдадні агульная лічба загінулых была 353.

Абнаўленне.

24 жніўня агонь забраў жыцці трох жанчын: у вёсцы Ласіца Пастаўскага раёна (Віцебская вобласць) загінулая была 1973 года нараджэння, у Віцебску — 1963-га і 1966-га.

25 жніўня на пажарах загінула таксама тры чалавекі: у Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць) — мужчына 1982 г.н., у Ельску (Гомельская вобласць) — жанчына 1986 г.н. і мужчына 1995 г.н.

Падзяліцца: