Мінск 15:35

Чэргі на выезд у ЕС працягваюць скарачацца

27 жніўня, Позірк. Уезду ў Еўрасаюз на 10:00 27 жніўня чакала 4.695 легкавых аўто, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Самы загружаны маршрут для легкавога транспарту праходзіць праз польскі пункт пропуску Цярэспаль (Брэст), у чарзе знаходзілася 4.230 аўто. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 37%, адзначае ДПК.

Таксама тут у чарзе знаходзіцца 13 аўтобусаў.

Сутамі раней у 10 гадзін было 4.868 легкавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў, год таму — 550 аўтамабіляў (у 7,6 разы менш) і 39 аўтобусаў.

Больш за ўсё аўтамабіляў — 4.770 — сабралася тут у 2 гадзіны ночы 20 жніўня.

Рэкорд у чарзе аўтобусаў быў зафіксаваны ў 12 гадзін 19 жніўня — 157. Хутка павялічвацца чарга пачатку 15 жніўня. Калі на пачатак сутак яна складала 48 аўтобусаў, то на канец — 95 (максімум у той дзень — 110).

Па стане на 10:00 уезду ў Літву перад пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 390 легкавых аўтамабіляў (540 суткамі раней). Сумежныя пункты пропуску прынялі з Беларусі 52% аўтамабіляў ад нормы, зазначае ДПК.

Перад латвійскім пагранпераходам Патэрніекі (Грыгараўшчына) сабралася 75 адзінак легкавога транспарту (80 суткамі раней) і адзін аўтобус (3). Яго супрацоўнікі за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 66 працэнтаў аўто.

Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур.

Перад пагранпераходамі Шальчынінкай (Беняконі) і Мядзінінкай (Каменны Лог) фіксуецца 570 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю. Праз дадзеныя пункты пропуску ў Літву прайшло ўсяго 13% аўто ад нормы.

Кантрольныя службы польскага пункта пропуску Кукурыкі (Казловічы) за суткі аформілі 39% вялікагрузаў. Тут уезду ў Еўрасаюз чакаюць 110 фур.

Раней Дзяржпагранкамітэт заяўляў, што “закладнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, аказаліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза”.

Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжанне мяжы неабходнасцю больш дакладнай праверкі.

Брэст — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).

19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

Падзяліцца: