Забарона на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу падоўжаная яшчэ на паўгода
28 жніўня, Позірк. Да 1 красавіка 2026 года падоўжаная забарона на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржмяжы, вынікае з падпісанай прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным пастановы ўрада.
Дакумент 28 жніўня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Папярэдні раз забарона падаўжалася да 1 кастрычніка 2025 года, Новы паўгадавы тэрмін яе дзеяння стане чацвёртым.
Забарона на імпарт асобных тавараў з Літвы ўведзена пастановай Савета міністраў № 182 ад 14 сакавіка 2024 года. Яна тычыцца “малака і вяршкоў згушчаных, садавіны і арэхаў, кавы, сокаў фруктовых, вод, воцату, калгот, панчох, гольфаў, шкарпэтак і іншых панчошна-шкарпэткавых вырабаў, асобных будаўнічых вырабаў, халадзільнікаў і маразільнікаў” літоўскай вытворчасці.
Акрамя таго, праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы забаронена перавозіць “вады, піва, віны, сусла вінаграднае, вермуты, іншыя напоі зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прыналежнасці транспартных сродкаў”. Краіна паходжання значэння не мае.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

