Афіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР

31 жніўня, Позірк. На 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз катыровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 жніўня 2025-га.
На першым месцы Расія, дзе долар за восем месяцаў афіцыйна патаннеў на 21% (са 101,6797 да 80,3316 рубля).
Курс долара да беларускага рубля шмат у чым залежыць ад курсу долара да расійскага, паколькі ў кошыку валют, да якой Нацбанк у 2009 годзе прывязаў нацыянальную валюту, доля рубля РФ цяпер складае 60%.
У жніўні амерыканская валюта ў Беларусі патаннела на 1,52% — шостае месца пасля Малдовы (-2,73%), Расіі (-1,84%), Латвіі, Літвы і Эстоніі (-1,82%). Краін, дзе долар падаражэў, на тэрыторыі былога СССР у жніўні не было.
Даведачна: у Польшчы долар у жніўні патаннеў на 1,87%, за восем месяцаў 2025 года — на 10,86% (з 4,1012 да 3,6559 злотага).
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

