У першы дзень навучальнага года Лукашэнка заявіў пра выхаванне грамадзян, Ціханоўская — пра развіццё асобы

1 верасня, Позірк. “Асаблівай датай у календары кожнага беларуса” назваў 1 верасня Аляксандр Лукашэнка, віншуючы навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў.
“Самая пільная ўвага сёння да першакласнікаў і першакурснікаў, якія адчыняюць дзверы ў дзіўны свет ведаў і прафесійнага станаўлення, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Няхай гэты час будзе прадуктыўным і займальным, а атрыманая адукацыя — трывалым падмуркам далейшай кар’еры”.
“Традыцыйна звяртаюся да настаўнікаў і бацькоў. У вашых руках будучыня краіны. Вам даверана адказная місія — выхаваць усебакова развітога чалавека, дапамагчы рэалізаваць сябе і навучыць любіць Радзіму. Упэўнены, вы гэта добра разумееце і прыкладзеце ўсе намаганні, каб нашы дзеці раслі годнымі грамадзянамі, а родная Беларусь мацнела і квітнела. Няхай будучы навучальны год прынясе радасць адкрыццяў, стане плённым і па-сапраўднаму шчаслівым для кожнага з вас”, — заявіў Лукашэнка.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з гэтай жа нагоды адзначыла, што 1 верасня “асабліва адгукаецца ў кожным сэрцы”, “выклікае багата ўспамінаў, эмоцый”.
“А галоўнае — веру ў новы пачатак. Для школьнікаў гэта першыя крокі да самастойнасці, для студэнтаў — працяг пошуку сябе, для настаўнікаў — адказная праца, якая дае вучням магчымасць спазнаць свет, а для бацькоў — момант гонару, хвалявання і пошуку ўнутранай цярплівасці, — падкрэсліла яна ў відэазвароце. — Я як мама добра ведаю гэтае пачуццё: глядзіш на дзіця — і спадзяешся, што яго шлях будзе лепшым за твой. І ў той жа час уяўляеш сабе цэлы навучальны год, дзе вечары — гэта разбор хатніх заданняў і тлумачэнні пра “недапушчальнасць дзялення на нуль”.
Ціханоўская заявіла, што школа — гэта таксама “своеасаблівае люстэрка краіны”. Калі ў ёй маецца “месца для свабоды і павагі, то і краіна дыхае вольна”, патлумачыла палітык сваю думку.
“Сёння ў беларускіх школах усё падлічана і кантралюецца да дробязяў, а сістэма патрабуе маўчаць і выконваць наказы зверху, — канстатавала яна. — Але ёсць і тое, што не пад сілу забараніць аніякай уладзе. Гэта адданасць настаўнікаў, якія, нягледзячы на працу нібыта на ў падполлі, працягваюць адкрываць дзецям свет. Вы вучыце думаць крытычна, задаваць пытанні, аналізаваць і разважаць, вучыце адстойваць свае ідэі і бачыць магчымасці нават у перашкодах. Вы паказваеце, што вучоба і адукацыя нашмат шырэй, чым рашэнне задач ці дыктанты”.
“Таксама гэта любоў бацькоў да сваіх дзяцей. Гэта тая сіла, што штурхае нас шукаць лепшыя падручнікі, лепшых рэпетытараў, лепшыя адказы на дзіцячыя пытанні. Мы намагаемся навучыць дзяцей не баяцца памылак і сумневаў і верыць у сябе. Гэта і жаданне дзяцей вучыцца, адкрываць новае і ісці да сваіх мараў — нават тады, калі сістэма кажа ім марыць менш. З новым навучальным годам, дарагія, і хай гэты шлях вядзе да свабоды і новых адкрыццяў”, — падсумавала Ціханоўская.
Паводле даных Міністэрства адукацыі, у 2025/2026 годзе ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі пачынае навучацца каля 1 млн 50 тыс. дзяцей. Годам раней за парты села на 20 тыс. болей.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства