Грамадзянін Беларусі спрабаваў таемна правезці з Літвы 10 ноўтбукаў, яму пагражае штраф

1 верасня, Позірк. 37-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў таемна завезці з Літвы партыю тэхнікі, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, пры надглядзе грузавіка “Мэрсэдэс” у пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай) мытнікі знайшлі 10 ноўтбукаў, схаваных у “бакавых сценках тэхналагічных скрынь”.
“Да рашэння суда вынятыя як тавары, так і седлавы цягач 2019 г. в. Агульны ацэнкавы кошт вынятага склаў каля 225 тыс. рублёў (75,7 тыс. долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка. — “Позірк”.)”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да кіроўцы распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза з утойваннем ад мытнага кантролю, то бок з выкарыстаннем тайнікоў або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў, а таксама спроба такога перамяшчэння).
У адпаведнасці з гэтым артыкулам для фізічных асоб прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў), індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100 б.в. (4.200 рублёў), юрыдычных асоб — да 500 б.в. (21 тыс. рублёў) з магчымай канфіскацыяй тавараў і транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для іх перамяшчэння.


- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка

