Мінск 16:00

У рамках візіту ў Славенію Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі Беларусь і рэгіянальную бяспеку

Любляна
Ілюстрацыйнае фота: David Enzel / unsplash.com

1 верасня, Позірк. Пра свой удзел у Стратэгічным форуме ў Бледзе (Славенія) — “важнай платформе для абмеркавання складаных выклікаў сучаснасці” — паведаміла 1 верасня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

“Я сустрэнуся з палітычнымі лідарамі, каб абмеркаваць Беларусь і рэгіянальную бяспеку. Удзячная Славеніі за сталую падтрымку нашага дэмакратычнага руху”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

20-ты Стратэгічны форум у Бледзе праходзіць 1–2 верасня.

Папярэдні раз Ціханоўская наведвала Славенію ў жніўні — верасні 2023 года, тады яна таксама ўдзельнічала ў згаданым форуме.

Беларускія дэмсілы падтрымліваюць кантакты з Люблянай.

Славенія як член Еўрасаюза ўвяла санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У сваю чаргу беларускі ўрад унёс яе ў спіс “недружалюбных краін”, у дачыненні да якіх дзейнічае шэраг абмежаванняў.

Падзяліцца: