Другі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі

1 верасня, Позірк. Сем тэмпературных рэкордаў зафіксавана ў апошні дзень лета 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У Акцябрскім паветра прагрэлася да 33,3 градуса вышэй за нуль. Ранейшы лакальны максімум пратрымаўся 33 гады (32,6).
Абнавіліся экстрэмумы таксама ў Жлобіне — 33,1 (32,6 у 2024-м), Пінску — 32,9 (32,5 у 2015-м), Ганцавічах — 32,9 (32,6 у 1992-м), Жыткавічах — 32,6 (32,5 у 2024-м), Гомелі — 32 (31,9 у 1992-м) і Мсціславе — 30,9 (30,5 у 2024).
Абсалютны максімум дня трымаецца з 1992 года (35 градусаў у Ваўкавыску).
Год таму лета таксама завяршылася тэмпературнымі рэкордамі. Тады іх было зафіксавана шэсць.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства