Расія і Украіна дамовіліся аб уз’яднанні дзесяці сем’яў пры ўдзеле Беларусі

2 верасня, Позірк. Уз’яднанне пяці ўкраінскіх і пяці расійскіх сем’яў з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі анансавала ўпаўнаважаная па правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова.
Чакаецца, што гэта адбудзецца 4 верасня.
Адзначаецца, што акрамя Маскальковай, у мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа і “беларускага боку”.
24 жніўня Украіна і Расія ў чарговы раз абмяняліся ваеннапалоннымі з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. З пачатку гэтага года Украіна і РФ правялі 17, а за ўвесь 2024 год — 12 этапаў абмену палоннымі.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель у інтэрв’ю беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня) заявіў, што на той момант на тэрыторыі краіны было праведзена 38 аперацый абмену паміж Украінай і Расіяй.
Беларусь з’яўляецца адзінай краінай, якая мае непарыўную мяжу як з РФ, так і з Украінай.
24 лютага 2022 года РФ пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну з Украінай, уварваўшыся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на перадапошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2026 годзе ВНУ Беларусі прымуць на 400 платнікаў менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінпрацы падрыхтавала папраўкі ў закон аб ахове працы “з упорам на прафілактыку”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

