Мінск 15:57

У Любанскім раёне 63-гадовы мужчына загінуў ад удару токам

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

3 верасня, Позірк. Смяротную электратраўму атрымаў 63-гадовы мужчына ў вёсцы Борыкаў (Любанскі раён Мінскай вобласці), паведаміла 3 верасня прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ранкам 1 верасня, калі мясцовы жыхар у двары “спрабаваў самастойна падключыць самаробны электрападаўжальнік да аголеных правадоў лініі электраперадачы, якая вядзе ад апоры да дома”.

“Паводле папярэдніх звестак, загінулы такім чынам хацеў учыніць крадзеж электраэнергіі”, – сцвярджае СК.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

2 верасня СК паведаміў пра гібель электрыка ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць). Паводле інфармацыі ведамства, 30 жніўня 56-гадовы мужчына “ўсталёўваў на адным з участкаў садовага таварыства электрычны шчыт знешняга ўліку”, у працэсе працы ён “атрымаў смяротны электрычны разрад”.

Падзяліцца: