Мінск 15:56

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 3 верасня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

3 верасня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 верасня.

Курс долара вырас да 2,9875 рубля (+0,36%; +0,0107), юаня — да 4,1656 за 10 (+0,11%; +0,0045), расійскага рубля — да 3,6955 за 100 (+0,02%; +0,0008)

Еўра патаннеў да 3,47 рубля (-0,75%; -0,0136).

На мінулым працоўным тыдні (25–29 жніўня) долар патаннеў на 0,2% (з 2,979 да 2,9731), расійскі рубель — на 0,01% (з 3,6938 да 3,6933 за 100); еўра падаражэў на 0,21% (з 3,4502 да 3,4575), юань — на 0,86% (з 4,1265 да 4,162 за 10).

Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, 12,97% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: