Мінабароны Беларусі акрэдытавала ваеннага аташэ пры амбасадзе Фінляндыі

2 верасня, Позірк. У Беларусі акрэдытаваны ваенны аташэ Фінляндыі — капітан 2-га рангу Юсі Ямсен, вынікае з паведамлення, апублікаванага 2 верасня Міністэрствам абароны.
Адзначаецца, што Ямсен з’яўляецца аташэ пры амбасадзе ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве.
На акрэдытацыйнай сустрэчы ў дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны “бакі абмяняліся думкамі аб стане ваенна-палітычнага становішча ў рэгіёне і двухбаковых адносін у ваеннай сферы”, гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў сустрэчы прыняў удзел намеснік ваеннага аташэ пры амбасадзе Фінляндыі ў РФ капітан 3-га рангу Леа Вехмола. Аналагічную пасаду па сумяшчальніцтве ён заняў і пры дыпмісіі ў Беларусі.
Раней намеснікам ваеннага аташэ Фінляндыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве быў капітан другога рангу Хейкі Маціла.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Фінляндыяй устаноўленыя 26 лютага 1992 года. 1 кастрычніка 2010 года ў Мінску адкрылася аддзяленне фінскай амбасады ў Літве. Амбасада Беларусі ў Хельсінкі пачала працаваць 5 снежня 2011 года.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



