Колькасць непаўналетніх, якія пацярпелі ад палавых злачынстваў, амаль не змянілася ў параўнанні з першай паловай 2024 года
3 верасня, Позірк. За першыя шэсць месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га колькасць непаўналетніх, якія пацярпелі ад палавых злачынстваў, “нязначна, але знізілася“, заявіў у інтэрв’ю дзяржСМІ начальнік аддзела метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання цэнтральнага апарата Следчага камітэта Юрый Вараўка.
Паводле яго слоў, агульная колькасць пацярпелых за мінулы паўгоддзе склала 380. Статыстыку за аналагічны леташні перыяд прадстаўнік СК не прывёў, аднак, як паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз адкрытых даных міліцэйскіх крыніц, пацярпела 382 непаўналетніх. Такім чынам, іх стала менш на 2, або на 0,5%.
Вараўка адзначыў, што праз імклівае распаўсюджванне лічбавізацыі “назіраецца рост злачынстваў пазначанай катэгорыі ў інтэрнэце (на 56% у параўнанні з першым паўгоддзем 2024-га), у першую чаргу так званых распусных дзеянняў“.
З 2017 года ў Следчым камітэце захоўваецца спецыялізацыя супрацоўнікаў па расследаванні злачынстваў, учыненых з удзелам непаўналетніх, цяпер службу праходзяць больш за 400 следчых, якія спецыялізуюцца на расследаванні крымінальных спраў гэтай, у тым ліку аб палавых злачынствах, паведаміў прадстаўнік СК.
Паводле звестак Вярхоўнага суда, па выніках судовых разглядаў у 2024 годзе асуджана 31.410 чалавек (годам раней — 33.777, у 2022-м — 36.356).
487 чалавек асуджана за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды (522 годам раней), у тым ліку 50 — за згвалтаванне (66), 133 — за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару (139).
8 студзеня 2024 года былі ўнесеныя змены ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці, якія разам з прызначэннем педафілам крымінальнага пакарання прадугледжваюць ужыванне да іх прымусовых мер бяспекі і лячэння, у прыватнасці, антыандрагеннай тэрапіі і псіхатэрапеўтычных метадаў лячэння. Змены набылі моц 12 ліпеня 2024 года.
Генеральная пракуратура таксама планавала ўвядзенне псіхалагічнага тэставання педагогаў для выяўлення схільнасці да здзяйснення палавых злачынстваў у дачыненні да дзяцей.


- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Брэсце і Высокім зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+