Слепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН

4 верасня, Позірк. Беларусі могуць быць карысныя падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці ва ўмовах экалагізацыі, аднак “слепа скапіяваць рашэнні партнёрскай дзяржавы не мае сэнсу“. Такое меркаванне выказала загадчык сектара Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Людміла Варанецкая ў артыкуле для штомесячнага навукова-практычнага часопіса “Финансы. Учет. Аудит“ (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, “Белдзяржстрах”).
“Усё ж у краін занадта розны патэнцыял. Аднак праведзены аналіз прадэманстраваў перспектыўнасць Беларусі ісці па шляху КНР (але з агаворкамі)“, — піша аўтар.
Паводле яе слоў, Беларусь “адначасова шукае адказы на шэраг глабальных выклікаў: санкцыі заходніх дзяржаў, наступствы ад змены клімату, узвядзенне экалагічна ўстойлівай эканамічнай сістэмы“. “Задачы няпростыя і капіталаёмістыя, асабліва для адносна невялікай Беларусі, моцна залежнай ад доступу да знешніх рынкаў і распрацовак“, — канстатуе прадстаўнік НАН.
Яна лічыць карысным досвед Кітая, які “апошнім часам істотна ўмацаваў сваю эканамічную і тэхналагічную незалежнасць пры паралельным прасоўванні “зялёнага“ парадку дня”. Пры гэтым неабходна “вывесці нашу краіну на новы якасны ўзровень, а не ўпасці ў падпарадкаванне камусьці“. “Таму запазычанне рэкамендуецца праводзіць з захаваннем шэрагу прынцыпаў: наяўнасць інфраструктуры для трансферу нарматыўнай базы; толькі стратэгічнае планаванне; гарантыя доступу беларускіх спецыялістаў да кітайскіх тэхналогій і падрыхтоўка беларускіх спецыялістаў для працы з імі; поўны кантроль над данымі і інфраструктурай; імпартазамяшчэнне ў стратэгічных галінах; акцэнт на інавацыях; мінімізацыя залежнасці ад кітайскіх пастаўшчыкоў; выбарачны ўлік нацыянальнай спецыфікі і інш.“, — прапануе Варанецкая.
Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



