Ціханоўская абмеркавала с міністрам па еўрапейскіх справах Аўстрыі, як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня ЕС

4 верасня, Позірк. Як зрабіць Беларусь пастаяннай тэмай на парадку дня Еўрапейскага саюза, абмеркавалі Святлана Ціханоўская і міністр па еўрапейскіх справах Аўстрыі Клаўдыя Плякольм.
Сустрэча адбылася ў Офісе канцлера Аўстрыі 4 верасня ў межах візіт дэмлідара ў Вену, паведаміў “Позірку” яе галоўна дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская падзякавала Аўстрыі за прынцыповую пазіцыю ў структурах Еўрапейскага саюза, падкрэсліла, што апошнія вызваленні палітвязняў — вынік супольных намаганняў ЗША і ЕС. Але, нагадала яна, у турмах застаюцца больш за 1.300 чалавек і вызваленне ўсіх іх павінна стаць агульнай мэтай дэмакратычных сіл Беларусі і Еўрасаюза.
Бакі абмеркавалі магчымасць уключэння Беларусі ў еўрапейскія і аўстрыйскія праграмы падтрымкі СМІ, культурных ініцыятыў і моладзі. На меркаванне Ціханоўскай, патрэбна больш адукацыйных праектаў, стыпендый, стажыровак і абменаў, каб беларусы маглі падарожнічаць і атрымліваць еўрапейскую адукацыю і неабходны досвед. “Размаўлялі пра ўвядзенне стыпендый для беларусаў у аўстрыйскіх універсітэтах, а таксама арганізацыю культурных мерапрыемстваў”, — сказаў Вячорка.
Плякольм на сваёй старонцы ў “Х” (былы “Твітар”) напісала, што Аўстрыя “працягне нязменна падтрымліваць народ Беларусі ў яго дэмакратычных памкненнях і барацьбе за свабодную, дэмакратычную і суверэнную будучыню”. “Я з нецярпеннем чакаю працягу нашага супрацоўніцтва!” — дадала яна.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


