На судовым працэсе над журналістам Ігарам Ільяшом абвешчаны перапынак да 12 верасня
5 верасня, Позірк. Перапынак да 12 верасня абвешчаны на судовым працэсе над журналістам Ігарам Ільяшом, паведаміў вядомы ў мінулым журналіст Сяргей Ваганаў — дзядуля жонкі палітвязня Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), таксама журналісткі і палітзняволенай, якая пакараная на працяглы тэрмін.
Паводле яго слоў, чарговыя пасяджэнні па крымінальнай справе журналіста прайшлі ў Мінскім гарадскі судзе 4 і 5 верасня. Суд заслухаў “вынікі псіхалінгвістычнай экспертызы 15 аналітычных артыкулаў Ільяша, якую на працягу некалькіх месяцаў рыхтаваў загадчык кафедры БДУ, доктар філалогіі Сяргей Лебядзінскі”, адзначыў Ваганаў.
Таксама былі заслуханыя тлумачэнні Лебядзінскага “ў адказ на пытанні пракурора, адваката і падсуднага, а таксама тлумачэнні і заўвагі Ільяша адносна вынікаў экспертызы”.
Пра аднаўленне працэсу над Ільяшам Ваганаў паведаміў 1 верасня.
“Некалькі месяцаў спатрэбілася на псіхалінгвістычную экспертызу аналітычных тэкстаў Ігара, які абвінавачваецца ў “садзейнічанні экстрэмізму” і ў “дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь”, — адзначыў ён.
Судовы працэс быў прыпынены 12 сакавіка. Хадайніцтва палітвязня аб тым, каб экспертыза прайшла ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертыз, суд не задаволіў.
Ільяш абвінавачваецца паводле арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Пра яго затрыманне паведамілі праўладныя рэсурсы 22 кастрычніка 2024 года. З публікацый вынікала, што ён затрыманы за інтэрв’ю незалежным СМІ. Заяўлялася, што такім чынам ён займаўся “садзейнічаннем экстрэмісцкім фарміраванням”. Таксама сцвярджалася, што журналіст ажыццяўляў “збор даных для замежных выведак — даваў каментарыі ўкраінскім выданням”.
На відэазапісе сілавікоў Ільяш сказаў, што да ліпеня 2021 года з’яўляўся штатным супрацоўнікам тэлеканала “Белсат”, пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам. “На працягу гэтых гадоў я неаднаразова даваў інтэрв’ю розным медыя, у ліку якіх былі і рэсурсы, якія былі прызнаныя на тэрыторыі Беларусі “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” ў той ці іншы час”, — сказаў ён.
Журналіст асобна згадаў, што сярод замежных СМІ, якія да яго звярталіся па інтэрв’ю, былі ўкраінскія. У прыватнасці, на кантакт выходзіў “украінскі журналіст, які праводзіў расследаванне наконт магчымага ўдзелу беларускіх войскаў ва ўварванні ва Украіну”.
У ліпені 2021 года Ільяша затрымлівалі на 10 дзён, ён быў у статусе падазраванага паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Далейшага ходу крымінальная справа не атрымала.
Жонка Ільяша Кацярына Андрэева (Бахвалава) была затрыманая разам са сваім аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года. Яна вяла жывы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“плошча Перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску).
У лютым 2021 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў журналістак вінаватымі ў “арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), і прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі.
Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
13 ліпеня 2022 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў Андрэеву да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Паколькі раней яна ўжо была прыгавораная да зняволення, шляхам частковага складання канчатковым пакараннем ёй прызначылі пазбаўленне волі на тэрмін 8 гадоў і 3 месяцы. Адлік вядзецца ад моманту затрымання ўвосень 2020 года.
20 верасня 2022 года Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Андрэевай на рашэнне Гомельскага абласнога суда і пакінуў гэты вырак дзейным. Разам з тым ВС адкарэктаваў фармулёўку абвінавачання — “выдача дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве” замененая на “шпіянаж”.
3 верасня таго ж года Чульцова выйшла на волю. Цяпер жыве ў Польшчы.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 36 прадстаўнікоў СМІ.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі перавысіла 3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваBySol выключаны з Міжнароднага гуманітарнага фонду, але можа падаваць у яго заяўкі як гасцявая арганізацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года палітвязнямі было прызнана больш за 4 тыс. чалавек — ШыянокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ жніўні колькасць занятых у эканоміцы Беларусі вырасла на 8,2 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 26 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка