“Кіберпартызаны” паведамілі пра ўзлом сайта БМЗ

5 верасня, Позірк. Пра ўзлом сайта Беларускага металургічнага завода (БМЗ) паведаміла ў сваім тэлеграм-канале 5 верасня група ананімных хакераў “Кіберпартызаны”.
Зараз сайт недаступны.
З паведамлення “Кіберпартызанаў” вынікае (гл. выяву), што пасля атрымання доступу да сайта на ім былі апублікаваныя ілюстрацыі пратэстнага зместу.
У ліпені пры ўдзеле беларускіх хакераў была здзейснена кібератака на ІТ-інфраструктуру расійскай авіякампаніі “Аэрафлот”, праз гэта былі перанесеныя дзясяткі рэйсаў.
У красавіку паведамлялася, што БМЗ працуе на ўзроўні 90% да мінулага года.
Аб’яднанне BelPol у студзені назвала БМЗ адным са звёнаў у ланцужку масавай вытворчасці ў Беларусі снарадаў для расійскай арміі.
БМЗ працуе з 1984 года ў Жлобіне (Гомельская вобласць). Аб’ядноўвае чатыры вытворчасці: сталеплавільную, пракатную, трубную і метызную. Завод з’яўляецца кіруючай арганізацыяй холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”, які кантралюецца дзяржавай. Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Украіны і іншых краін.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

