Латушка абмеркаваў з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы вырашэнне праблем з легалізацыяй беларусаў

6 верасня, Позірк. Вырашэнне праблем з легалізацыяй, з якімі сутыкаюцца беларусы, што жывуць у Ніжнесілезскам ваяводстве Польшчы, абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання, дэлегат Каардынацыйнай рады Павел Латушка з ваяводай згаданага рэгіёна Ганнай Жабскай.
Паводле інфармацыі, распаўсюджанай 6 верасня прэс-службай АПК, размова на сустрэчы ў Вроцлаве вялася вакол зваротаў мясцовых беларусаў пра “паскарэнне працэдуры разгляду і выдачы” польскага “праязнога дакумента”, “легалізацыю дзяцей, народжаных на тэрыторыі Польшчы”, “адкрыццё банкаўскіх рахункаў на тэрыторыі ваяводства”, “чэргі пры падачы і разглядзе заяў на легалізацыю” ды інш.
Адзначаецца, што “праблемныя пытанні былі падрыхтаваныя сумесна з Суполкай беларусаў Уроцлава і сфармаваныя ў ходзе сустрэчы Паўла Латушкі з беларускай дыяспарай, якая пражывае ў рэгіёне”. Старшыня рады згаданай суполкі “таксама ўзяў удзел у сустрэчы”.
Латушка “як кіраўнік беларускай часткі рабочай групы пры МУС Польшчы па пытаннях легалізацыі беларусаў” абмеркаваў з Жабскай “магчымыя пытанні, якія патрабуюць рашэння на ўзроўні цэнтральнай улады <…>, і тыя праблемныя пытанні, што можна вырашыць на ўзроўні ваяводскага кіравання”.
Паводле інфармацыі АПК, кіраўніца польскага рэгіёна канстатавала, што “мясцовыя ўлады сутыкнуліся з вялікім прытокам уцекачоў — найперш з тэрыторый Украіны і Беларусі, што значна павялічыла тэрміны афармлення адпаведных дакументаў”.
“Прадстаўнік кабінета асабліва звярнуў увагу, што беларусы, у адрозненне ад грамадзян іншых дзяржаў, не маюць абароны сваёй дряржавы, якая не забяспечвае іх легальнымі дакументамі: не выдае новых і не працягвае тэрмін дзеяння пашпартоў, абмежавала магчымасць выкарыстання даверанасцей, аформленых на тэрыторыі Польшчы, для атрымання дакументаў у Беларусі. І гэта ставіць беларускіх уцекачоў у асабліва ўразлівае становішча”, — гаворыцца ў паведамленні.
Латушка адзначыў, што будзе “лабіяваць вырашэнне праблемных пытанняў у рамках рабочай групы па пытаннях легалізацыі і падчас <…> першага пасяджэння міжміністэрскай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы” 13 кастрычніка.
Асобна палітык “ініцыяваў абмеркаванне пытання магчымай дапамогі беларускім палітзняволеным, якія вымушана пакідаюць тэрыторыю Беларусі або якіх дэпартуюць са сваёй краіны”.
Акрамя таго, намеснік кіраўніцы АПК паведаміў Жабскай пра “экстратэрытарыяльны пераслед беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы: пра сотні распачатых крымінальных спраў, <…> спробы шантажу, вербавання, пераследу сваякоў і блізкіх у Беларусі”.
Паводле інфармацыі палітычнай структуры, у траўні 2024 года Латушка ўжо сустракаўся з кіраўніцай Ніжнесілезскага ваяводства, падчас новай сустрэчы “было канстатавана пэўнае паляпшэнне сітуацыі, звязанай з выдачай дакументаў па легалізацыі беларусаў у ваяводстве — пры адначасовым захаванні праблемных пытанняў, якія патрабуюць далейшага вырашэння”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка