У парушэнне закона аб СМІ праўладны Беларускі саюз журналістаў распаўсюджвае нецэнзурную лаянку

7 верасня, Позірк. У парушэнне закона аб сродках масавай інфармацыі праўладны Беларускі саюз журналістаў распаўсюджвае нецэнзурную лаянку, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу кантэнту тэлеграм-канала гэтага аб’яднання.
7 верасня там з’явіўся рэпост паведамлення “палітычнага аглядальніка медыягрупы “Россия сегодня” Уладзіміра Карнілава, паводле інфармацыі якога ў Сумскай вобласці Украіны быў забіты “вядомы ў тых месцах журналіст-даследчык Аляксандр Тахтай, які актыўна крытыкаваў мясцовую ўладу і сілавікоў” (паводле ўкраінскіх СМІ, было знойдзена цела Тахтая, якое накіравана на экспертызу). Карнілаў прыводзіць паведамленне месячнай даўнасці ад самога Тахтая пра абстрэл яго кватэры з гранатамёта. У паведамленні выкарыстаная нецэнзурная лексіка, якую БСЖ пры перапосце не зарэтушаваў.
Згодна арт. 301 закона аб СМІ, уладальнік інтэрнэт-рэсурсу абавязаны не дапускаць распаўсюджвання “матэрыялаў, якія змяшчаюць нецэнзурныя словы і выразы”. Пры гэтым пад інтэрнэт-рэсурсам разумеецца “інтэрнэт-сайт, старонка інтэрнэт-сайта, форум, блог, дадатак для мабільнай прылады, іншы інфармацыйны рэсурс (яго складовая частка), размешчаны ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, з дапамогай якіх распаўсюджваецца масавая інфармацыя” (арт. 1 закона аб СМІ).
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


