Ціханоўская: У бітве пад Оршай продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў — Маскоўскай дзяржавы

8 верасня, Позірк. Бітва пад Оршай пяцісотгадовай даўніны, калі продкі “абаранілі свае землі ад захопнікаў — Маскоўскай дзяржавы”, была адным з “ключавых момантаў у гісторыі беларусаў”, заявіла 8 верасня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
У звароце з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначае дэмакратычная грамадскасць, палітык звярнула ўвагу на паўтарэнне гісторыі: “Нават праз стагоддзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой суверэнітэт”.
Паводле пераканання Ціханоўскай, як і 500 гадоў таму, перамога будзе за тымі, хто “шануе свабоду і праўду, хто здольны аб’ядноўвацца перад тварам ворага і дапамагаць адзін аднаму”.
“Вось ужо тры з паловай гады цягнецца поўнамаштабнае ўварванне [Расіі] ва Украіну. Увесь гэты час беларусы з палка Каліноўскага і іншых адзінак у шэрагах УСУ (Узброеныя сілы Украіны. — “Позірк”.) мужна змагаюцца за ўкраінскія землі, нягледзячы на небяспеку і страты”, — падкрэсліла яна.
Імітуючы мірныя перамовы, “расійскі дыктатар” — прэзідэнт Уладзімір Пуцін — разам з Аляксандрам Лукашэнкам “ідзе на эскалацыю”. “Ужо праз некалькі дзён пачынаюцца новыя вучэнні “Захад-2025″. Падчас іх будуць адпрацоўвацца сцэнарыі выкарыстання ядзернай зброі”, — нагадала Ціханоўская.
На яе думку, “захопніцкія амбіцыі” Расіі “не знікаюць, а толькі ўзрастаюць”. “І мы, беларусы, жывем на самай мяжы гэтых пагроз”, — канстатавала спікер.
У сувязі з гэтым, лічыць дэмлідар, як ніколі важна ўсведамляць каштоўнасць беларускай незалежнасці: “Незалежнасць — гэта гарантыя бяспечнай будучыні для нашых дзяцей, магчымасць жыць у краіне, дзе паважаюць чалавечую годнасць і цэняць сваю спадчыну. Толькі ад нас залежыць, ці будзе Беларусь свабоднай і мірнай”.
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Маскоўска-літоўскай вайны (1512–1522 гг.) паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага, у якой першыя перамаглі, нягледзячы на значную перавагу ворага ў колькасці.
Традыцыйна гэты дзень адзначаецца дэмсіламі як Дзень беларускай вайсковай славы.
12–16 верасня пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2025”. Паведамлялася, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя “планаванне выкарыстанне” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі ды інш.
Паводле звестак літоўскай вайсковай выведкі, у манеўрах возьмуць удзел да 30 тыс. вайскоўцаў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАд пачатку верасня на аб'ектах АПК агнём знішчаны камбайн і каля 290 т сена і саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаРост рэальных заробкаў запавольваецца чацвёрты месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка