Мінск 16:47

Непадалёк ад польскага пункта пропуску на мяжы з Беларуссю разбіўся дрон

8 верасня, Позірк. Супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы знайшлі абломкі “неапазнанага лятучага аб’екта” у Палатычы, непадалёк ад пункта пропуску Цярэспаль на мяжы з Беларуссю, пра што 7 верасня каля 22:00 паведамілі ў церэспальскі камісарыят, вынікае з інфармацыі паліцыі Бяла-Падляскі.

8 верасня польскія СМІ са спасылкай на інфармацыю Люблінскай акруговай пракуратуры, паведамілі, што аб’ект — беспілотнік, хутчэй за ўсё, не быў начынены выбухоўкай, хаця побач з ім “было знойдзена нязначнае ўзгаранне”. У той жа час пакуль не высветлена, што ён, напрыклад, мог выкарыстоўвацца для кантрабанды. На беспілотніку “маюцца надпісы на кірыліцы”.

6 верасня польскія СМІ паведамлялі пра падзенне дрона — таксама “з надпісамі на кірыліцы” — у раёне населенага пункта Майдан-Сялец (Люблінскае ваяводства), за 50 км ад мяжы з Украінай.

Пра падзенне і выбух лятучага аб’екта — меркавана, беспілотніка — у вёсцы Асіны (Люблінскае ваяводства) паведамлялася таксама 20 жніўня. Днём пазней у ваяводскай пракуратуры заявілі пра “вельмі высокую верагоднасць” таго, што аб’ект прыляцеў з Беларусі.

Падзяліцца: