У Калінкавіцкім раёне кіроўца грузавіка атрымаў смяротную траўму праз сарваны провад лініі электраперадачы

8 верасня, Позірк. У Калінкавіцкім раёне (Гомельская вобласць) кіроўца грузавіка 6 верасня атрымаў смяротную электратраўму, паведаміла 8 верасня прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, два кіроўцы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў ранкам на службовых аўтамабілях развозілі кармы па жывёлагадоўчых фермах.
“Выканаўшы працоўную разнарадку, мужчыны выкарысталі грузавікі для прыватнай паслугі — пагрузкі і дастаўкі пяску жыхару вёскі Гулевічы, — гаворыцца ў паведамленні. — Першы кіроўца паспяхова разгрузіў пясок у прыватнага падворка. Яго калега пасля выгрузкі пачаў апускаць кузаў і сарваў провад лініі электраперадачы. Пры выхадзе з кабіны аўтамабіля 66-гадовы мужчына атрымаў смяротную электратраўму”.
Абставіны здарэння высвятляе Калінкавіцкі раённы аддзел СК.
Як паведамляў “Позірк”, 1 верасня 63-гадовы жыхар жыхар вёскі Борыкаў (Любанскі раён Мінскай вобласці) атрымаў смяротную электратраўму, калі “спрабаваў самастойна падключыць самаробны электрападаўжальнік да аголеных правадоў лініі электраперадачы, якая вядзе ад апоры да дома”. СК сцвярджаў, што такім чынам мужчына “хацеў учыніць крадзеж электраэнергіі”.
2 верасня СК паведаміў пра гібель электрыка ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць). Паводле інфармацыі ведамства, 30 жніўня 56-гадовы мужчына “ўсталёўваў на адным з участкаў садовага таварыства электрычны шчыт знешняга ўліку”, у працэсе працы ён “атрымаў смяротны электрычны разрад”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

