Кіраўнік МЗС Венгрыі Сіярта ізноў наведае Мінск
9 верасня, Позірк. Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведае Мінск 10 верасня, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік венгерскай дыпламатыі возьме ўдзел у пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Адзначаецца, што пасяджэнне пройдзе пад старшынствам Сіярта і міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова.
Заяўляецца пра планы “абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы прамысловасць, сельскую гаспадарку, фармацэўтыку, ахову здароўя, будаўніцтва, транспарт, турызм, адукацыю і навуку“.
“Чакаецца, што пасяджэнне стане важным этапам узмацнення двухбаковых адносін і рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах”, — адзначылі ў МЗС.
Сіярта рэгулярна наведвае Беларусь. Візіты адбыліся ў лістападзе 2023 года і ў траўні 2024-га. У кастрычніку 2024 года па выніках перамоў з Рыжанковым у Мінску ён выступіў супраць санкцый. “Мы, венгры, робім выснову, што, калі санкцыі не дзейнічаюць, не варта імі займацца, не варта іх навязваць”, — сказаў венгерскі міністр.
“Трымаючыся стратэгіі эканамічнага нейтралітэту, мы не любім санкцыі. Мы лічым, што трэба прыбраць перашкоды і забяспечыць свабоду сусветнай эканоміцы для дзеяння”, — дадаў ён.
Урад Беларусі дадаў Венгрыю ў спіс “недружалюбных” краін.
Пры гэтым Венгрыя застаецца адной з нешматлікіх дзяржаў Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з Мінскам. Як член ЕС яна далучылася да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аднак прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх.
Гэта адзіная дзяржава ЕС, амбасадар якой уручыў Лукашэнку даверчыя граматы пасля падзей 2020 года.
Мінск і Будапешт здольныя “зрабіць сумесны ўнёсак ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці”, заявіў Лукашэнка, віншуючы 20 жніўня прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка і прэм’ер-міністра Віктара Орбана з нацыянальным святам — Днём святога Іштвана.
“Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння”, — адзначыў віншавальнік.
Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск цэніць “сяброўскія і прагматычныя” адносіны з Будапештам і выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва “на аснове ўзаемнай падтрымкі і даверу”.

- ГрамадстваУ першую лютаўскую ноч зафіксаваны тэмпературны антырэкорд, агулам маразы былі значна слабейшымі за прагнозМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


