Вяртанне амбасады ЗША ў Мінск — пытанне найбліжэйшай будучыні, заявіў Коўл
11 верасня, Позірк. Вяртанне пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінск — пытанне найбліжэйшай будучыні, заявіў намеснік спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл 11 верасня дзяржСМІ пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 11 верасня.
“Я не гатовы вам назваць нейкія тэрміны, таму што гэта працэс, цяпер гэта працэс перамоваў. Мы хочам, каб амбасада вярнулася. Ведаю, што ён вернецца. < … > Мы хочам мець амбасадара, мы хочам мець поўны склад амбасады тут, і мы будзем працаваць над гэтым. < … > Мы хочам, каб паміж нашымі краінамі развіваліся эканамічныя адносіны, развіваўся гандаль“, — сказаў Коўл (паводле відэа, апублікаванага у тэлеграм-канале “Пул Первого“.)
Ён ахарактарызаваў беларуска-амерыканскія адносіны як “добрыя, але не цудоўныя”, падкрэсліўшы, што для іх нармалізацыі “яшчэ можна зрабіць вельмі шмат”.
Коўл прапанаваў пакінуць “дзесьці ўнізе нейкія разыходжанні і рознагалоссі паміж краінамі”, калі яны ёсць.
“Мы гатовы, і прэзідэнт Трамп гатовы зрабіць усё для таго, каб нашы ўзаемаадносіны нармалізаваць канчаткова. У мяне склаліся выдатныя асабістыя адносіны з прэзідэнтам Беларусі. Мы жартуем, дазваляем сабе жартаваць. І яшчэ раз паўтараю, што мы гатовы зрабіць усё для таго, каб адносіны нармалізаваць, а разыходжанні вырашаць па меры неабходнасці”, — cказаў Коул.
Як паведамлялася раней, падчас сустрэчы Лукашэнка Коўл падкрэсліў: “Калі мы прыйдзем да правільнага рашэння падчас нашай сустрэчы па пытанні асоб, якія ўтрымліваюцца, зняволеных, мы зможам дасягнуць вельмі шмат чаго на шляху нармалізацыі”.
Пасля сустрэчы стала вядома, што “па просьбе прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў”, Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і якія ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, паведаміла яго прэс-служба.
Удакладняецца, што памілаваны 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі.
28 ліпеня часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі паведаміў, што з боку кіраўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі “назіраецца пэўная цікавасць да Беларусі”.
Паводле яго сцвярджэння, пасольства вядзе “дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасцю, экспертнай супольнасцю”.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці ўзаемнай акрэдытацыі паслоў, дыпламат сказаў, што на гэтым этапе Беларусь вядзе дыялог з амерыканскай адміністрацыяй, неабходныя кантакты ўстаноўлены і падтрымліваюцца, але канкрэтна гэта тэма пакуль не знаходзіцца на парадку дня.
Мінск адклікаў раней выдадзеную згоду на назначэнне на той момант паверанай у справах ЗША Джулі Фішэр паслом у жніўні 2021 года. Штат дыпмісіі таксама быў істотна скарочаны на патрабаванне беларускіх уладаў. З таго часу краіны ўзаемна прадстаўлены часовымі паверанымі.
20 ліпеня 2020 года паслом Беларусі ў ЗША быў прызначаны намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, стаўшы першым на такой пасадзе за 12 гадоў. Аднак у сувязі з наступнымі падзеямі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года дыпламат да Вашынгтона не даехаў. Ён раптоўна сканаў 25 снежня 2020 гады.
28 лютага 2022 года пасольства ЗША ў Мінску спыніла аказваць консульскія паслугі. З таго часу беларускія грамадзяне маглі праходзіць сумоўе для атрымання гасцявой, турыстычнай, дзелавой візы, напрыклад, у Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Польшчы, Сербіі, студэнцкай — у Польшчы, Казахстане.


- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

