Мінск 03:05

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек — пяць асуджаныя за “абразу” і “паклёп” на Лукашэнку

11 верасня, Позірк. Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек, паведаміў 11 верасня праваабарончы цэнтр“Вясна”. Гэта адбылося ў межах здзелкі паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Трое — Васіль Бачко, Павел Шумскі, Арцём Сямёнаў — прынавораныя да пазбаўлення волі (тэрміны невядомыя) паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Таксама ў спіс трапіла арыштаваная паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Валянціна Навумава, асуджаныя паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) Андрэй Мартышоў, Дзяніс Чумакоў (накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў стацыянары) і Дзяніс Краўчук (прыгавораны да абмежавання волі).

Віталь Хальчыцкі асуджаны на пазбаўленне волі паводле арт. 367 і 368.

Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі названых асоб “палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання“.

Акрамя “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН.

На дадзены момант праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.171 чалавека.

Падзяліцца: