Кіраўнік МУС Літвы: У выпадку правакацыі мяжа з Беларуссю будзе адразу ж закрытая

12 верасня, Позірк. У выпадку правакацыі з беларускага боку кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы “гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы”, заявіў міністр унутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Уладзіслаў Кандратовіч.
“Калі нешта адбываецца, дрон або правакацыя, або нейкі неясны павышаны рух сіл ля мяжы, мы можам гэта зрабіць”, — цытуе кіраўніка ведамства партал Delfi.
Разам з тым, адзначыў ён, рашэнне аб закрыцці мяжы “на больш працяглы тэрмін” знаходзіцца ў кампетэнцыі ўрада Літвы.
Кандратовіч сцвярджае, што мяжа на беларускім участку знаходзіцца “пад пільным наглядам”.
“Мы робім гэта і ацэньваем усе рызыкі, якія могуць быць. Я ўчора гаварыў з кіраўніком МУС Латвіі, іх пазіцыя і наша пазіцыя цяпер — кантроль і прыняцце адэкватных сітуацыі мер”, — сказаў літоўскі міністр.
Ён дадаў, што рашэнне Варшавы аб закрыцці мяжы выклікала “нямала неспакою” ў грамадзян ЕС, якія не паспелі пакінуць Беларусь. “Калі мы закрыем мяжу сёння, усе яны апынуцца ў безнадзейным стане, кінутыя”, — удакладніў кіраўнік МУС.
Аб дадатковым умацаванні межаў з Беларуссю і РФ падчас вучэнняў “Захад-2025” паведаміла 9 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Апоўначы 12 верасня (а 1 гадзіне ночы паводле менскага часу) Польшча таксама закрыла мяжу з Беларуссю як мінімум на перыяд беларуска-расійскіх вайсковых манеўраў “Захад-2025”.
10 верасня стала вядома, што па прапанове аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па мінскім часе 11 верасня да 2 гадзін 59 хвілін 10 снежня 2025 года ўведзена беспалётная зона ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай.
11 верасня намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзарый Томчык заявіў, што ў бліжэйшыя дні на мяжы Польшчы з Беларуссю і Расіяй будзе размешчана каля 40 тыс. польскіх вайскоўцаў. Рашэнне звязана з вучэннямі “Захад-2025”.
Аб увядзенні забароны палётаў над усходняй мяжой Латвіі заявіў 11 верасня на прэс-канферэнцыі міністр абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Андрыс Спрудс. Абмежаванні ў паветранай прасторы ля межаў з Беларуссю і Расіяй пачнуць дзейнічаць з 18 гадзін 11 верасня і працягнуцца “мінімум тыдзень”, сказаў ён.
Маштабныя вучэнні “Захад-2025” праходзяць 12–16 верасня. Раней паведамлялася, што падчас манеўраў будзе адпрацаванае “планаванне ўжывання” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Паводле звестак літоўскай вайсковай выведкі, у манеўрах возьмуць удзел да 30 тыс. вайскоўцаў.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваДоля асуджаных за адмову ўтрымліваць сваіх дзяцей з 2016 года павялічылася з 10% да 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі Польшча зафіксавала столькі ж парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі, колькі за ўсе папярэднія дні 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дачу незаконнага ўзнагароджання ў 2025 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 140 юрыдычных асоб — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская лічыць, што АБСЕ можа адыграць ключавую ролю ў вырашэнні беларускага крызісу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


