Ціханоўская папрасіла прадстаўнікоў ЗША даведацца пра лёс Статкевіча, які адмовіўся пакідаць Беларусь
12 верасня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская папрасіла прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі даведацца пра лёс лідара “Народнай Грамады” Мікалая Статкевіча — напярэдадні вызваленага палітвязня, які адмовіўся пакідаць Беларусь.
“На цяперашні момант месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча невядома, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 12 верасня ў Вільнюсе. — Вядома, мы звярнуліся да нашых амерыканскіх партнёраў з просьбай высветліць гэтую сітуацыю. <…> Але гэтая справа не пары гадзін. Мы разумеем, што ў Амерыцы была ноч, што людзі толькі паляцелі — сёння раніцай, я маю на ўвазе нашыя амерыканцы. Таму трэба крыху часу, каб даведацца, што адбываецца з Мікалаем. Вядома, ягоны лёс вельмі хвалюе”.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, стала вядома, што “па просьбе прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў” той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і здзяйсненне іншых злачынных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Усяго памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
Як мінімум адзін з іх — Мікалай Статкевіч — адмовіўся з’язджаць у Літву (дэпартацыя была ўмовай угоды Лукашэнкі з амерыканцамі). Некалькі гадзін ён правёў паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай, пасля чаго пайшоў на беларускі бок. Пакуль яго лёс невядомы.

- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Выбар герояў для нацыянальнага пантэона — спроба яшчэ больш прывязаць Беларусь да Расіі, выкарыстоўваючы гістарычны фактарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЛукашэнка скардзіўся Пуціну на нядобрасумленную канкурэнцыю — Круты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка