АПК заклікаў партнёраў дапамагчы задзейнічаць механізмы прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці

13 верасня, Позірк. Апублікаваны 12 верасня даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі “падрабязна апісвае механізмы прыцягнення да адказнасці”, адназначна кажа пра “прыярытэт неабходнасці ўстанаўлення ісціны, правасуддзя, <…> кампенсацыі шкоды для пацярпелых ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”, адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка.
“Сімвалічна, што гэты даклад апублікаваны на наступны дзень пасля таго, як увесь свет мог пабачыць, з якой жорсткасцю [Аляксандр] Лукашэнка прымусова выдаліў з краіны 52 палітзняволеных, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Іх гісторыі з’яўляюцца яскравым сведчаннем злачынстваў, што здзяйсняюцца, і неабходнасці забяспечыць адэкватнае аднаўленне правоў ахвяр”.
Латушка, які таксама ачольвае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), назваў “надзвычай важным” тое, што даклад “не толькі пацвярджае прававыя высновы беларускіх і міжнародных арганізацый, у тым ліку НАУ, кваліфікуючы дзеянні ўладаў рэжыму Лукашэнкі як злачынствы супраць чалавечнасці”, але і “дакладна называе канкрэтных асоб, найбольш адказных за гэтыя злачынствы — Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Карпянкова, Юрыя Караева”.
“Даклад таксама дэманструе, што пытанне падтрымкі рэферала беларускай сітуацыі ўрадам Літвы з’яўляецца не прадметам прававых дыскусій, а маральным абавязкам краін, якія выступаюць за вяршэнства права, ідэалы правасуддзя і абарону правоў чалавека. Мы заклікаем нашых партнёраў зрабіць усё магчымае для рэалізацыі правасуддзя з дапамогай механізмаў, адзначаных у дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН”, — падкрэсліў палітык.
Лукашэнка ды іншыя чыноўнікі ўдзельнічалі ў злачынствах супраць чалавечнасці — Група незалежных экспертаў
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае — за дзве дэкады лютага спынена больш спробаў, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



