Алексіевіч: Дэпартацыя палітвязняў — гэта не вызваленне, а новае катаванне

14 верасня, Позірк. Вызваляючы палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка паводзіць сябе як “палітычны жанглёр”, заявіла на сустрэчы з чытачамі ў Берліне 13 верасня пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
“Яму трэба зняць санкцыі, стаць выязным у Еўропу, і таму ён ідзе на такі падман: выпускае 50 чалавек, але саджае яшчэ 100. Ніхто па-сапраўднаму не вызваляе гэтых людзей: калі іх адпускаюць, то тут жа дэпартуюць. Дык гэта вызваленне ці новае катаванне? Я лічу, што новае катаванне”, — цытуе Алексіевіч dw.com.
Паводле слоў пісьменніцы, яна зразумела, што сваім учынкам хацеў сказаць Мікалай Статкевіч: “Нам не трэба зноў саступаць, каб хтосьці за нас вырашаў, дзе нам жыць: на радзіме ці ў чужой краіне”.
Пры гэтым, на думку Алексіевіч, нельга патрабаваць такой жа мужнасці ад іншых. “Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек. Але патрабаваць такой сілы ад усіх людзей, якія ў турмах, можа, і нельга”, — удакладніла яна.
Алексіевіч падкрэсліла, што ў Беларусі палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, каб атрымаць шанец на датэрміновае вызваленне. “Гэта толькі папера для дыктатара. Самае галоўнае — каб яны засталіся жывыя: для сваіх дзяцей, маці, жонак і мужоў. Але тут мы зноў сутыкаемся з культурай: з аднаго боку, з культурай гвалту, з другога — з культурай гераізму. Бо жыццё важней за ўсё. Нельга дапусціць, каб правілы для нашага ўнутранага свету і маралі дыктаваў дыктатар”, — адзначыла пісьменніца.
11 верасня ў Мінску адбылася сустрэча намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля якой стала вядома пра вызваленне і фактычную дэпартацыю 51 зняволенага (у тым ліку 14 замежных грамадзян). Яшчэ адзін — апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч — на мяжы з Літвой адмовіўся пакідаць Беларусь. Інфармацыі пра яго лёс няма ўжо трое сутак.


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4–5 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваФонд МАМ выдзеліў Беларусі 300 тыс. долараў для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі — Дзяржпагранкамітэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
