Мінск 17:20

Удзельнікі вучэнняў “Захад-2025” адпрацавалі вызваленне авіярамонтнага прадпрыемства

Фота: ІА "Ваяр"

14 верасня, Позірк. “Дзеянні агульнавайсковага рэзерву па блакаванні і знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў, якія захапілі частку авіярамонтнага прадпрыемства”, адпрацавалі на палігоне МНС “Светлы Гай” (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) удзельнікі вучэнняў “Захад-2025”, паведаміла 14 верасня прэс-служба Міністэрства абароны.

“Для вядзення выведкі і ацэнкі вынікаў баявых дзеянняў актыўна прымяняюцца БПЛА”, — адзначыла ведамства.

Пасля “дэталёвай выведкі да дзеянняў прыступаюць штурмавыя групы”, гаворыцца ў паведамленні.

На першым этапе штурмавыя групы ажыццявілі “блакаванне прадпрыемства”, пасля гэтага праведзена “знішчэнне ўмоўнага праціўніка і перадача аб’екта пад ахову тэрытарыяльным войскам”.

Паводле слоў камандзіра вайсковай часткі УС Беларусі (прозвішча не называецца), штурмавое падраздзяленне “атрымала задачу выйсці на мяжу блакавання”, здзейсніўшы “марш па дарогах агульнага карыстання пры падтрымцы авіяцыі”.

“Высунуліся на ўказаны рубеж, занялі яго, блакавалі праціўніка. Узаемадзеянне было арганізавана з нашымі саюзнікамі. Мы заходзілі першыя, у далейшым пры падтрымцы бронегрупы нашага падраздзялення нанеслі агнявое паражэнне з закрытых агнявых пазіцый і дзеяннямі штурмавых груп занялі ўказаны рубеж”, — сказаў вайсковец.

“У далейшым нашы саюзнікі ажыццявілі штурм трох будынкаў, зачысцілі іх, праціўнік быў знішчаны ў ходзе адпрацоўкі дадзенага пытання. Ажыццявілі эвакуацыю параненых вайскоўцаў з поля бою”, — дадаў ён.

Узаемадзеянне, паводле яго слоў, таксама было арганізавана з падраздзяленнямі тэрытарыяльнай абароны і МНС: “Праціўнік падпаліў частку авіярамонтнага завода, і пад прыкрыццём нашых падраздзяленняў супрацоўнікі МНС ажыццявілі тушэнне пажараў”.

Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” праходзяць 12–16 верасня на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў.

У першы дзень вучэнняў Хрэнін заявіў, што манеўры праводзяцца “на значнай адлегласці ад паўднёвых і заходніх межаў” і не накіраваныя “супраць нейкай канкрэтнай краіны або краін”.

Напярэдадні згаданых вучэнняў Літва павысіла пільнасць, Латвія — закрыла неба ля межаў з Беларуссю і РФ, Польшча — закрыла саму мяжу з Беларуссю.

РФ і Беларусь часова адмовіліся ад планаў выкарыстаць вучэнні "Захад-2025" для ядзернага шантажу Захаду — ISW

13 верасня, Позірк. Расія і Беларусь, "верагодна, адышлі ад планаў выкарыстаць "Захад-2025" для ядзернага шантажу Захаду, прынамсі часова, такое меркаванне выказалі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). "Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пачатку жніўня 2025 года заяўляў, што вучэнні …
Падзяліцца: