Ціханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі

13 верасня, Позірк. Не спыняць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі да тае пары, пакуль у Беларусі не адбудуцца сістэмныя змены, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сустрэчы з амбасадарамі і спецпасланнікамі краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, у сустрэчы, якая адбылася 11 верасня ў Вільнюсе з ініцыятывы фінскай амбасады, узялі ўдзел дыпламаты з Даніі, Ісландыі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Фінляндыі, Швецыі ды Эстоніі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні палітвязняў і іх падтрымкі пасля вызвалення; падтрымкі незалежных СМІ, культурніцкіх і грамадскіх ініцыятыў; рэпрэсій ў Беларусі і прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці; санкцыйнай палітыкі і бяспекі рэгіёну.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



