Палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў аршанскай калоніі — Dissidentby

14 верасня, Позірк. У канцы жніўня гэтага года палітвязень Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены аршанскай папраўчай калоніі (Віцебская вобласць), паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
“Яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур’ёзную занепакоенасць. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня”, — заяўляюць праваабаронцы.
Залатарова затрымалі 11 жніўня 2020 года. Яму прад’явілі крымінальнае абвінавачванне ва ўзросце 16 гадоў. Ён быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса на 5 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.
Пазней на Залатарова завялі яшчэ адну крымінальную справу. Паводле яе матэрыялаў, малады чалавек “наўмысна зрабіў падножку супрацоўніку СІЗА Лучкіну”, потым схапіў яго “за валасы і шыю, прычыніўшы фізічны боль і нанёсшы пабоі”, а таксама “выказаў пагрозу ўжывання гвалту ў адрас супрацоўніцы Хаўбок і яе блізкіх”. Кожны з пацярпелых супрацоўнікаў СІЗА запатрабаваў кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.
Залатароў прызнаў віну, адзначыўшы, што супраціўляўся, а абразлівыя словы “вымавіў на эмоцыях”.
12 ліпеня 2021 года Залатарова прыгаварылі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 364 КК. Шляхам частковага складання канчатковым пакараннем для яго стала 4,5 года выхаваўчай калоніі.
Залатароў пакутуе эпілепсіяй. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён неаднаразова скардзіўся родным на жорсткае збіццё і прымяненне да яго электрашокера.
8 жніўня 2023 года быў затрыманы Міхаіл Лапуноў — бацька Мікіты Залатарова. Яму прад’явілі абвінавачванні паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Улады прызналі “экстрэмісцкім” закрыты тэлеграм-чат “Гомель за Мікіту Залатарова”, удзельнікам якога быў Лапуноў.
Рашэнне па яго справе суд вынес 30 жніўня 2024 года. Праваабаронцам прыгавор невядомы. Лапуноў прызнаны палітвязнем.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

