Літоўскі цэнтр кіравання крызісамі фіксуе рост інфармацыйнага ціску на краіну з пачатку вучэнняў “Захад-2025”

15 верасня, Позірк. З пачатку беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025” маштабы інфармацыйнага ціску на Літву павялічыліся амаль у 10 разоў, заявіў 15 верасня кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (НЦУК) Вілмантас Віткаўскас.
“Мы адзначаем узмацненне інфармацыйнага ціску, — цытуе чыноўніка партал навін Delfi. — Пад інфармацыйным ціскам мы разумеем не нейкую дэзінфармацыю, а распаўсюд пэўных паведамленняў пра вучэнні, пра іх нібыта абарончы характар, пра ваенную моц Расіі і Беларусі і да таго падобнага. Менавіта гэты інфармацыйны ціск мы і адсочваем”.
Амаль дзесяціразовае ў параўнанні з папярэднім месяцам павелічэнне ціску, на яго думку, “не з’яўляецца нечым выключным”.
“Нешта падобнае мы назіраем перад кожнымі вучэннямі <…> — такое адбывалася і раней. Пасля заканчэння вучэнняў, вядома, гэты інфармацыйны ціск спадзе”, — лічыць Віткаўскас.
Беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” праходзяць 12–16 верасня на палігонах абедзвюх краін, а таксама ў акваторыях Балтыйскага і Баранцава мораў. Раней паведамлялася, што падчас манеўраў будзе адпрацаванае “планаванне выкарыстання” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі ды інш.
Паводле звестак літоўскай вайсковай выведкі, у манеўрах возьмуць удзел да 30 тыс. вайскоўцаў.
У першы дзень вучэнняў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што манеўры праводзяцца “на значным аддаленні ад паўднёвых і заходніх межаў” і не скіраваныя “супраць нейкай канкрэтнай краіны або краін”.
У выпадку правакацыі з беларускага боку кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы “гатовы ў тую ж хвіліну даць дазвол на закрыццё мяжы”, заяўляў міністр унутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Уладзіслаў Кандратовіч.
Пра дадатковае ўмацаванне межаў з Беларуссю і РФ падчас вучэнняў “Захад-2025” паведаміла 9 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Апоўначы 12 верасня (а 1 гадзіне ночы паводле мінскага часу) Польшча таксама закрыла мяжу з Беларуссю як мінімум на перыяд беларуска-расійскіх вайсковых манеўраў “Захад-2025”.
10 верасня стала вядома, што на прапанову аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па мінскім часе 11 верасня да 2 гадзін 59 хвілін 10 снежня 2025 года ўведзена беспалётная зона ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай.
11 верасня намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык заявіў, што ў найбліжэйшыя дні на мяжы Польшчы з Беларуссю і Расіяй будзе размешчана каля 40 тыс. польскіх вайскоўцаў. Рашэнне звязанае з вучэннямі “Захад-2025”.
Пра ўвядзенне забароны палётаў над усходняй мяжой Латвіі заявіў 11 верасня на прэс-канферэнцыі міністр абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Андрыс Спрудс. Абмежаванні ў паветранай прасторы ля межаў з Беларуссю і Расіяй пачалі дзейнічаць з 18:00 11 верасня і будуць трываць “мінімум тыдзень”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка