Мінск 18:36

Долар і юань патаннелі на біржавых таргах 16 верасня

16 верасня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 верасня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,036 рубля (-0,12%; -0,0036), юаня — да 4,2392 за 10 (-0,19%; -0,0082).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6468 за 100 (0,21%; 0,0076).

Таргі еўра, як і днём раней, не праводзіліся. 12 верасня ён патаннеў да 3,5911 рубля.

На мінулым працоўным тыдні (8–12 верасня) долар падаражэў на 2,41% (з 3,0094 да 3,0818), еўра — на 3,01% (з 3,4863 да 3,5911), юань — на 2,41% (з 4,2012 да 4,3); расійскі рубель патаннеў на 1,86% (з 3,6955 да 3,6268 за 100).

9 верасня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантралюемай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасць абменнага курсу нацыянальнай валюты”, — сказаў ён.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень-жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га.

Падзяліцца: