У другім чытанні прыняты законапраект аб крымінальнай адказнасці за дзеянні з беспілотнікамі

16 верасня, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) у другім чытанні прынялі праект закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”, які сярод іншага прадугледжвае адказнасць за дзеянні з беспілотнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА).
Як паведамляецца ў тэлеграм-канале ПП НС, законапраектам уводзіцца крымінальная адказнасць за “ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, выраб і эксплуатацыю грамадзянскіх БПЛА і авіямадэляў з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, учыненыя цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні”.
Як раней адзначалася пры абмеркаванні законапраекта ў першым чытанні, гаворка ідзе пра грамадзян, якія парушылі забарону на ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб грамадзянскіх беспілотнікаў, устаноўленную ўказам № 297 ад 25 верасня 2023 года.
Таксама ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць за “парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх БПЛА”.
У чэрвені намеснік старшыні пастаяннай камісіі ПП НС па заканадаўстве Андрэй Ліс заяўляў, што “прадугледжваецца перш за ўсё адміністрацыйная адказнасць фізічных асоб за ўвоз, захоўванне, выраб, эксплуатацыю і абарот беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў”. “За гэтыя дзеянні прадугледжаныя сур’ёзныя штрафныя санкцыі і магчымасць канфіскацыі прадмета правапарушэння”, — сказаў ён.
Паводле слоў Ліса, калі дзеянні ўчыненыя паўторна цягам года пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, то, паводле законапраекта, “наступае ўжо крымінальная адказнасць — да 2 гадоў пазбаўлення волі”.
Таксама дакумент прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне грамадзянскім паветраным суднам у трох выпадках: за адсутнасць у лятальнага сродку адпаведнай дзяржрэгістрацыі, за кіраванне ім без неабходнай бартавой дакументацыі, за кіраванне асобай, якая не мае на тое дазволу.
Акрамя таго, уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за “злоснае ўхіленне асуджанага ад выканання дадатковага пакарання ў выглядзе штрафу або ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю”.
Таксама дэпутаты падтрымалі “вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу” і “ад яўкі на зборы (заняткі)”, калі “згаданая асоба заявіла органу, які вядзе крымінальны працэс, пра гатоўнасць выканаць вайсковы абавязак, устала на вайсковы ўлік, прайшла мерапрыемствы па прызыве на вайсковую службу, з’явілася на зборы (заняткі)”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Страсбургу сустрэнецца з генсакратаром СЕ і возьме ўдзел у акцыі да 4-й гадавіны вайны ва УкраінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСПЧ ААН разгледзіць даклад групы незалежных экспертаў па Беларусі і вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў незаконна трапіць у ЕС з Беларусі, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



