У матэрыялах да вераснёўскага “адзінага дня інфармавання“ ідэолагі Лукашэнкі абвінавачваюць Украіну ў “прыніжэнні іншых народаў“
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 17 верасня 2025 года ў 10:50
17 верасня, Позірк. Выпады у бок Украіны ўтрымліваюцца ў матэрыялах да вераснёўскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва“, якія падрыхтаваў для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп чыноўнікаў і ідэолагаў НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Тэма месяца — “Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды“. Сустрэчы з грамадзянамі пройдуць 18 верасня.
“Мы не будуем сваю беларускую ідэалогію на прыніжэнні іншых народаў, на выхаванні да іх нянавісці, непавагі, як, на жаль, нашы паўднёвыя суседзі. Мы — нацыя працаўнікоў, стваральнікаў“, — гаворыцца ў метадычцы для працы з моладзевай аўдыторыяй.
“Спецыфікай беларускага грамадства” ідэолагі называюць “спалучэнне заходняга і ўсходняга менталітэтаў адначасова, тысячагадовыя традыцыі і гісторыю ўзаемадзеяння розных народаў і культур, а таксама ўменне дараваць“.
На думку аўтараў, “за беларускім народам вялікая пераканаўчая будучыня!“
Адзначаецца, што “на поўдні побач з нашымі межамі праходзіць найбольш кровапралітны канфлікт, які калі-небудзь быў у Еўропе з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны”. Аб саўдзеле беларускага рэжыму ў расійскай агрэсіі супраць Украіны нічога не сказана, у той жа час сцвярджаецца, што Беларусь — “краіна мірная“, “мір і стабільнасць з’яўляюцца візітнай карткай і козырам нашай дзяржавы“.
Выпады ў бок Украіны прысутнічаюць таксама ў метадычках для ідэалагічнай апрацоўкі інтэлігенцыі. Неназваныя “нью-бандэраўцы” “тварылі генацыд” пад “нацысцкім, па сутнасці, лозунгам: “Жыды, ляхі, маскалі — найлюцейшыя ворагі!“
Пачыналася ж усё, паводле сцвярджэння аўтараў з Акадэміі кіравання, “у канцы XXVIII стагоддзя“ (так у арыгінале: 28-е стагоддзе) з “падсунутага Еўропай“ лозунгу “Украіна не Расія“, “на што купіўся нават другі прэзідэнт Украіны Кучма“ (магчыма, маецца на ўвазе яго аднайменная кніга, выдадзеная ў 2003 годзе).
У матэрыялах для “адзінага дня інфармавання“ ў рабочым асяроддзі (на “прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі”) выказванняў на адрас Украіны няма.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства