Амбасадар РФ у Беларусі: Бурбалка польскага вялікадзяржаўя лопнула на багнеце савецкага салдата
17 верасня, Позірк. З антыпольскай рыторыкай выступіў амбасадар Расіі Барыс Грызлоў у артыкуле да “Дня народнага адзінства” ў Беларусі, апублікаваным у “Расійскай газеце” 17 верасня.
Паводле дыпламата, “менавіта ў гэты дзень у 1939 годзе пачалася аперацыя Чырвонай арміі па вызваленні Заходняй Беларусі ад польскага прыгнёту”, паход “паклаў канец пакутам беларусаў, падзеленых несправядлівай Рыжскай мірнай дамовай”.
“На тэрыторыях, адарваных ад Беларусі, польскія ўлады пачалі праводзіць мэтанакіраваную палітыку вытраўлення нацыянальнай самасвядомасці і наступнай гвалтоўнай паланізацыі тых, хто раптам стаў лічыцца “нацыянальнай меншасцю” на сваёй зямлі”, — напісаў Грызлоў.
Ён згадаў закрыццё беларускамоўных школ, “знішчэнне” беларускай літаратуры і мастацтва, пераслед прэсы.
“Жорсткія прыгнёту і паказальныя знявагі трывала Праваслаўная царква — у вернікаў папросту адымалі храмы”, — працягвае аўтар (арфаграфія захавана).
Узгадваецца стварэнне ў 1934 годзе канцлагера ў Бярозе-Картузскай.
Перыяд знаходжання земляў Заходняй Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы Грызлоў называе “акупацыяй”.
Пры гэтым, сцвярджае амбасадар, “расіяне і беларусы заўсёды былі побач: у 1919–1921 гадах разам адбівалі польскую агрэсію, у 1939 годзе дабіліся ўз’яднання беларускага народа”.
З яго слоў вынікае, што ўвод Чырвонай арміі ў Польшчу ў нібыта меў на мэце абараніць беларускае насельніцтва ад нямецкай арміі: “Жыхары Заходняй Беларусі чакалі дапамогі — і яна прыйшла. Калі ў верасні 1939 года перад тварам гітлераўскай пагрозы, якая насоўвалася з Захаду, савецкі ўрад аддаў Чырвонай арміі загад перайсці. жыхары сустракалі нашых салдат з кветкамі, хлебам і соллю”.
“Бурбалка польскага вялікадзяржаўя лопнула на багнеце савецкага салдата. Той жа лёс пасля напаткаў гітлераўскія полчышчы”, — напісаў прадстаўнік Крамля.
Актуальныя адносіны Расіі і Беларусі ён апісаў як “дзве краіны, адзін народ, адну Айчыну”, адначасова адкінуўшы абвінавачанні ў замаху на суверэнітэт Мінска.
Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Заснаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў чэрвені 2021 года і прымеркаваны да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, паводле вынікаў якога Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тэрыторыя адышла Польшчы па Рыжскай мірнай дамове ад 18 сакавіка 1921 года, якая завяршыла двухгадовую савецка-польскую вайну.
Паход быў узгоднены з нацысцкай Германіяй, якая атакавала Польшчу 1 верасня і распачала тым самым Другую сусветную вайну.
Устанаўленне свята раскрытыкавала афіцыйная Варшава і беларускія дэмсілы.
Беларускія ўлады ў сувязі з датай традыцыйна праводзяць прапагандысцкую кампанію ў падкантрольных СМІ і дзяржарганізацыях.

- Палітыка, ЭканомікаПад санкцыямі ЗША застаюцца пяць самалётаў і адзін верталёт з беларускай рэгістрацыяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+