На Маскву прыпадае чвэрць расійскага несыравіннага неэнергетычнага экспарту ў Беларусь

19 верасня, Позірк. На прадпрыемствы Масквы прыпадае чвэрць расійскага несыравіннага неэнергетычнага экспарту ў Беларусь, гаворыцца ў даведцы, падрыхтаванай урадам сталіцы РФ да перамоваў мэра Сяргея Сабяніна са старшынём Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым.
Чыноўнікі сустрэліся ў Маскве, дзе з 18 па 21 верасня праходзяць Дні Мінска.
Паводле інфармацыі прэс-службы мэрыі, у першай палове 2025 года пастаўкі ў Беларусь у гадавым вымярэнні выраслі на 19%.
У прыватнасці, маскоўскія прадпрыемствы пастаўляюць прадукцыю прыборабудавання (радыёлакацыйную апаратуру, вымяральныя і кантрольныя прыборы і іх часткі, прызмы і аптычныя элементы, апаратуру для вымярэння іанізуючага выпраменьвання), а таксама высокатрывалыя тканіны з поліамідаў і поліэфіраў, поліпрапілен, лісты і стужкі з пластмас, штэпселі і разеткі, аўтаматычныя выключальнікі, трансфарматары, печы і камеры супраціву, перамыкачы і іншае, расфасаваныя лекавыя сродкі, вакцыны для людзей, сыроваткі імунныя і фракцыі крыві, баваўняныя тканіны, фіранкі і ўнутраныя шторы, выкрайкі адзення і гатовыя вырабы, нятканыя матэрыялы з хімічных нітак.
З прадуктаў харчавання Масква экспартуе свініну, салодкія газаваныя напоі, хлеб і мучныя кандытарскія вырабы, малочную прадукцыю, шакалад і інш.
У даведцы адзначаецца, што Беларусь займае чацвёртае месца па аб’ёмах узаемнага гандлю сярод замежных партнёраў сталіцы РФ. Па выніках 2024 года двухбаковы тавараабарот вырас на 6,9% — да 22,4 млрд долараў.
Доля Беларусі ў замежных пастаўках белага цукру на прылаўкі Масквы складае 99,9%, малочнай прадукцыі — 93%, мяса і мясапрадуктаў — 69%, харчовай солі — 37%.
У першай палове 2025 года пастаўкі прадуктаў харчавання з Беларусі выраслі на 20% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склалі 1,73 млрд долараў.
У Маскве працуюць 326 спецыялізаваных гандлёвых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць тавары беларускіх вытворцаў.
У 2024-2025 гадах заключаныя кантракты на агульную суму 11,3 млрд расійскіх рублёў (курс долара да гэтай валюты ў названы перыяд складаў ад 78 да 110 рублёў).
У 2024 годзе Маскву наведала звыш 165 тыс. турыстаў з Беларусі, у першай палове 2025-га — 86,7 тыс. (+34% да аналагічнага перыяду мінулага года).
18 верасня Сабянін і Кухараў падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне цыфравізацыі гарадскога ўпраўлення.

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн у студзені — жніўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка