Будаўніцтва жылля для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 1,4%
19 верасня, Позірк. У студзені — жніўні 2025 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 24,1 тыс. новых кватэр — на 7,6% менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года (22,4 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 2 млн 316,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (+7,5%; 2 млн 153,9 тыс.).
Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў, за восем месяцаў пабудавана 697,9 тыс. кв. м жылля (-1,4%; 707,6 тыс.), у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 429,9 тыс. (-6,7%; 460,7 тыс.).
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 907,8 тыс. кв. м жылля (+17,7%; 771,5 тыс.).
У 2025 годзе ў Беларусі павінна быць пабудавана 4,5 млн кв. м жылля, вынікае з задання ўрада.
Больш за ўсё жылля павінна быць узведзена ў Мінскай вобласці — 1 млн 325 тыс. кв. м (з улікам 18,9 тыс. кв. м, якія будуць пабудаваны ў гарадах-спадарожніках).
Далей: Мінск — 710 тыс. кв. м, Брэсцкая вобласць — 625,9 тыс., Гомельская — 565 тыс., Гродзенская — 456,1 тыс., Магілёўская — 418 тыс., Віцебская — 400 тыс.
Будаўніцтва арэнднага жылля ўваходзіць у пяцёрку галоўных прыярытэтаў урада на 2026–2030 гады, заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар 18 верасня ў каментарыі дзяржСМІ.
Асобныя напрамкі будучай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця “ўжо рэалізуюцца”, падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі. У прыватнасці, па арэндным жыллі “ўся заканадаўчая база ўжо ў гэтым годзе створана”: “Людзі ведаюць, на якіх падставах, па якіх правілах можна будзе [яго] выкупляць. Адпаведны ўказ прыняты. Указ прыняты і пра тое, на якіх умовах прадпрыемствы будуць крэдытавацца для стварэння свайго арэнднага жыллёвага фонду”.
У 2024 годзе ў краіне павінна было быць пабудавана 4,4 млн кв. м жылля (цяпер запланавана павелічэнне на 2,3%). Паводле даных Белстата, было ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 390 тыс. 544 кв. м (99,8% плана).
У 2023-м пры заданні ў 4,3 млн кв. м пабудавана 4 млн 195 тыс. 92 кв. м (97,6%), у 2022-м — 4,2 млн кв. м і 4 млн 222 тыс. 619 кв. м адпаведна (100,5%).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+